Якія арыенціры прапанаваў беларускаму грамадзтву ў сёньняшнім штогадовым пасланьні Аляксандар Лукашэнка? Ці будуць унесеныя нейкія карэктывы ў цяперашнюю палітыку? Для радыё «Свабода» камэнтуе Віталь Сіліцкі.

«Прамова Лукашэнкі прывяла да ўражаньня дэжавю, бо нейкія шляхі разьвязаньня гэтых праблемаў, адказаў на выклікі, не зьмяніліся. “Прыватызаваць ня будзем, павысіць дысцыпліну, пасадзіць таго” – набор вельмі стандартны.

Лукашэнка спрабуе адказаць на гэтыя новыя выклікі ўсё ж такі ў рамках таго лукашэнкаўскага застою, які пачаў фармавацца з пачатку гэтага тысячагодзьдзя, вось з гэтай парадыгмы стабільнасьці, нязьменнасьці і гэтак далей.

Прызнаючы выклікі, ён не прапаноўвае новых рашэньняў. Ідзе выкарыстаньне старога рэпэртуару для адказу на новыя выклікі.

Ён дэманструе сваю непахіснасьць. Але, дэманструючы сваю непахіснасьць, ён паказвае, што будзе трымацца да канца менавіта таму, што ніякіх новых разьвязак для гэтай сытуацыі ў яго няма. І арыентуецца выключна на свае старыя традыцыйныя мэтады — мабілізацыйная эканоміка, татальны кантроль, у тым ліку і прэзыдэнцкі, і час ад часу —кампаніі па пераадоленьня асобных недахопаў”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0