07.11.2012 / 14:28

У Беларусі знайшлі магілу балгарскага асветніка Мінкава 4

Адзін з бацькоў балгарскай нацыі пахаваны ў Драгічыне на Палессі.

Закінутую магілу вялікага балгарскага асветніка і педагога XIX стагоддзя Тодара (Фёдара Мікалаевіча) Мінкава знайшлі на могілках горада Драгічын Брэсцкай вобласці. Месца пахавання Мінкава знайшлі беларускі тэлевядучы, гісторык і пісьменнік Вячаслаў Бандарэнка і яго жонка, журналістка і пісьменніца Кацярына Частнова.

Спачатку яны сваімі сіламі прывялі пахаванне ў парадак, затым паведамілі пра знаходку ў пасольства Балгарыі ў Беларусі.

Часовы павераны ў справах Балгарыі ў Беларусі Івайла Іванаў выказаў сваю ўдзячнасць Вячаславу Бандарэнку і Кацярыне Частновай. Паводле яго словаў,

балгарскі бок зацікаўлены ў пераносе парэшткаў Тодара Мінкава на Радзіму, у пантэон дзеячоў нацыянальнага Адраджэння.

Гэтую ідэю падтрымаў таксама дырэктар Рэгіянальнага гістарычнага музея горадзе Русе (Балгарыя) Мікалай Ненаў.

Цікава, што ў Балгарыі нават спецыялісты не ведалі падрабязнасцяў пра месца пахавання свайго земляка.

«Мы падарожнічалі па Палессі. У Драгічыне апынуліся рана раніцай.

Нашую ўвагу прыцягнулі старадаўнія могілкі, размешчаныя ў самым цэнтры горада. Убачыўшы велізарны павалены на зямлю помнік з чорнага граніту, падышлі паглядзець, чыя гэта магіла», —
гаворыць Вячаслаў Бандарэнка.

«Надпіс „Фёдар Мікалаевіч Мінкаў“ нас здзівіў: спалучэнне „Фёдар Мінкаў“ гучыць вельмі па-балгарску», — дадае Кацярына Чэсніва.

«Мы вырашылі высветліць, ці дакладная наша здагадка. І выявілася, што мы не памыліліся — Фёдар (па-балгарску Тодор) Мінкаў быў выбітным балгарскім асветнікам пазамінулага стагоддзя. Ён справядліва можа быць названы адным з бацькоў балгарскай нацыі», — сказала яна.

Асноўны заслугай Тодара Мінкава з’яўляецца стварэнне ўнікальнай навучальнай установы — Паўднёваславянскага пансіёну, які дзейнічаў у Беларусі з 1893 па 1906 гады. З усёй Балгарыі бацькі прывозілі туды сыноў, каб хлопчыкі атрымалі пачатковую адукацыю.

«Яго прызваннем было настаўніцтва. Але ён быў і публіцыстам, і дабрачынцам, і грамадскім дзеячам.

У Беларусі Мінкаў правёў 14 гадоў, і ўвесь гэты час быў ганаровым міравым суддзём.
А гэта значыць, што ён карыстаўся вялікім аўтарытэтам і быў знаны, як справядлівы і бескарыслівы чалавек. Беларусь была для Мінкавых другім домам. Тут аселі дзеці Фёдара Мікалаевіча — сын, дочкі, тут нарадзіўся ягоны ўнук», — адзначыў Вячаслаў Бандарэнка.

«Старажылы і цяпер памятаюць пра іх. А вось стан магілы Мінкава нас уразіў.

Стэла, што вянчала помнік, паваленая на зямлю, вакол высокая трава, хмызняк. Відаць, што магіла закінута ўжо даўно», —
распавяла Кацярына Частнова.
Цяпер пры садзейнічанні Драгічынскага раённага выканаўчага камітэту распачата добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол пахавання Фёдара Мінкава.
А Драгічынскі ваенна-гістарычны музей мае намер заняцца падрыхтоўкай выставы аб знакамітым балгарыне, што парадніўся з Беларуссю.

* * *

Тодар Мінкаў нарадзіўся 2 студзеня 1830 года ў Рушчуку (Асманская імперыя, цяпер горад Русе ў Балгарыі). У юнацтве добраахвотнікам уступіў у расійскую армію, удзельнічаў у абароне Севастопаля 1855 года, падчас якой быў паранены.

У 1863 годзе перасяліўся ў Расійскую імперыю, дзе стварыў унікальную навучальную ўстанову — Паўднёваславянскі пансіён, з якога выйшлі многія дзеячы палітычнай і культурнай эліты Балгарыі 1880–1910-х, такія як класік літаратуры Алека Канстанцінаў, прэм’ер-міністр Аляксандр Малінаў, заснавальнік балгарскай оперы Канстанцін Міхайлаў-Стоян.

Ад 1893 пансіён дзейнічаў у маёнтку Фёдара Мінкава Ровіны недалёка ад Драгічына

. Балгарскія юнакі рыхтаваліся там да паступлення ў кадэцкія корпусы. За сваю дзейнасць славянскі педагог быў узнагароджаны сямю расійскімі і двума балгарскімі ордэнамі. Памёр ён у Ровінах 15 сакавіка 1906. Цяпер яго імя ў Балгарыі носяць вуліцы і школы.

0
Gorliwy Litwin / Адказаць
07.11.2012 / 17:26
гэта факт у скарбонку заходнерусаў. Гэтаксама як і Шыпка з генералам Гурко. Аб'ектыўна.
0
АК / Адказаць
07.11.2012 / 18:56
А навошта аддаваць? Упарадкаваць і хай баўгары да Драгічына ездзяць. Будзе мясцовым відовішча ды і амбасада баўгарская магла б штогод нешта там арганізаваць Можна нават ліцэй у будучыне аднавіць. Не я супраць пераноса. Дзякуй журналістам за знаходку.
0
Запотнорусс / Адказаць
07.11.2012 / 19:11
Ящик запотноруссов уже ничто не изменит, т.к. там сплошная ложь и идеалогическое гнилье. Но само желание тов. Белого похвалить данных особей довольное интересно с точки зрения познания его кухни.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру