Беларускія бізнэс-асацыяцыі звярнуліся да грамадскіх органаў і аб'яднанняў дзяржаў – чальцоў Еўрапейскага саюза з прапановай захаваць за Беларуссю гандлёвыя ільготы ў межах Абагульненай сістэмы прэферэнцый ЕС.

Ад іх адмены пацерпяць у першую чаргу прадпрыемства малога і сярэдняга бізнэсу, – зазначаюць удзельнікі з'езда Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў, якія падтрымалі гэты зварот.

Агенцтва ПРАЙМ-ТАСС паведамляе, што подпісы пад зваротам паставілі таксама кіраўнікі Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці, грамадскай арганізацыі “Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў”, Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў.

У звароце адзначаецца, што рашэнне, якое можа ўступіць у сілу ў чэрвені, можа прывесці да адчувальнага скарачэння экспарту і гандлю. Гэта, па меркаванні аўтараў зварота, нанясе сур'ёзную шкоду не толькі беларускаму бізнэсу, але і яго еўрапейскім партнёрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?