Увечары 6 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі «Птушкі без гнёздаў» з успамінамі Ларысы Геніюш.
Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і БеларускаяУспаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org выдалі яе ўспаміны «Птушкі без гнёздаў» аўдыёкніжкай.
Па словах праграмнага дырэктара «Радыё Рацыя» Яраслава Іванюка, аўдыёкніжка ўбачыла святло ў рамках праекта «Памяць
Таксама неўзабаве ўспаміны Ларысы Геніюш выйдуць у перакладзе на польскую мову. Над тэкстам працаваў адзін з лепшых перакладчыкаў Чэслаў Сэнюх.Польскі варыянт кнігі будзе ўзбагачаны архіўнымі фатаздымкамі, з якіх частка яшчэ нідзе не друкавалася, а таксама грунтоўнымі каментарамі гісторыкаў.
Па словах Іванюка, праект рэалізуецца пры дапамозе польскага МЗС і пад патранажам «Радыё Рацыя» і Польскага радыё для замежжа, дзе гэтыя ўспаміны таксама гучаць у эфіры. Ён падзякаваў сям’ю Ларысы Геніюш, «без дапамогі якой гэты праект, напэўна, не ажыццявіўся б».
«Тое, з чым я сутыкнулася пры агучванні аўдыёкніжкі, — распавяла Зінаіда Бандарэнка, — гэта на самай справе настолькі ўзнёслая і адказная праца, што прайшло ўжо некалькі месяцаў, а ўсё не магу пра гэта забыць. Лічу, што гэтая кніга павінна быць у кожнага з нас на стале. І калі мы яе прачытаем, мы будзем жыць
па-іншаму , паводзіць сябепа-іншаму і змагаццапа-іншаму ».
Бард Алесь Камоцкі праспяваў песні на словы Геніюш.