Няшчасны выпадак, звязаны з незаконнай здабычай каляровага металу для яго наступнага продажу адбыўся ў Гародцкім раёне.

Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, труп мужчыны 1973 года нараджэння супрацоўнікі Гарадоцкага РАУС выявілі 25 кастрычніка ў вёсцы Ключ пад апорай ЛЭП, якая ўпала.

Мяркуючы па ўсім, мужчына спрабаваў узлезці на слуп, каб зрэзаць драты, але быў траўмаваны токам, а пасля прыціснуты слупом, які паваліўся.
Вядома, што ахвяра небяспечнага промыслу па звароце сваякоў суткі знаходзілася ў вышуку.

Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае «паляванне» за каляровым металам караецца штрафам ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам.

Прадугледжана і пакаранне для перакупшчыкаў металу (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Максімальны штраф для апошніх, калі яны не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі або юрыдычным асобамі, складае 50 базавых велічынь.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?