У Літве за спробу кантрабанды радыеактыўнага грузу змешчаны пад варту два грамадзяніны Беларусі.

Уран з'яўляецца асноўным відам паліва для атамных рэактараў.
Wikipedia

Паводле звестак упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, парушальнікі былі затрыманы вечарам 22 красавіка пры перасячэнні беларуска‑літоўскай мяжы. У тайніку, зробленым у багажніку іх аўтамабіля, быў знойдзены металічны кантэйнер невядомага паходжання і прызначэння з надпісам «Уран‑238, 1991».

Затрыманне было вынікам сумеснай аперацыі супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі і Бюро крымінальнай паліцыі Літвы пры садзеянні пагранічных служб дзвюх дзяржаў.

Таццяна КАРАВЯНКОВА, БелаПАН

Ілюстрацыя TheFreeDictionary

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0