08.11.2012 / 10:34

Замест кветак да помніка Леніну — талака на магіле паўстанцаў 5

На Вілейшчыне 7 лістапада добраахвотнікі з Таварыства аховы помнікаў паставілі крыж на месцы пахавання паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Крыж у вёсцы Уладыкі стаяў і раней, але цяпер ён спарахнеў.

Бітва каля Уладыкаў адбылася 16 (28) мая 1863 года. Паўстанцкі атрад на чале з Вінцэнтам Козел-Паклеўскім быў разбіты царскімі войскамі. Кіраўнік загінуў і быў пахаваны каля вёскі. Разам з ім у брацкай магіле пахавалі яшчэ 80 паўстанцаў. Па іншых звестках, там спачывае больш за сто чалавек.

Упарадкаванне магілы паўстанцаў стала працягам рэалізацыі плана вілейскіх актывістаў па святкаванні 150-годдзя паўстання, якое будзе адзначацца ўжо праз некалькі месяцаў. Раней на іншай магіле, у вёсцы Сэрвач, было ўпарадкаванна сямейнае пахаванне Козел-Паклеўскіх. Да гэтай даты запланаваны шэраг іншых мерапрыемстваў. Сярод іх — выданне перакладу кнігі ўдзельніка паўстання на Вілейшчыне Юзафа Данброўскага.

КМ

0
Adas' / Адказаць
08.11.2012 / 22:12
Лепш ушаноўваць памяць годных людзей (як у гэтым выпадку), чым сумніўных індывідуумаў-крывасмокаў, што да Беларусі дачыненьня ня маюць.
0
Paliasouschtschyk / Адказаць
12.11.2012 / 20:55
Bielarusy pawinny schanawac` pamiac` zmaharou za niezaliezschnasc` Krainy ! Zschywie pamiac` muzschnych naschych prodkau ! Zschywie Bielarus` !
0
Den / Адказаць
13.11.2012 / 18:07
На это мероприятия приехал Яцек собейски, первый секретарь Посольства Польши в РБ.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру