08.11.2012 / 14:32

Наталля Русецкая: За што можна ставіць помнік Пінігіну 9

«Пасля спектакля я размаўляла з адной высокапастаўленай асобай, якая ўпершыню чула Шалкевіча. Вы разумееце, як усё запушчана?» — кажа паэтка Наталля Русецкая, якая перакладала для «Местачковага кабарэ» тэксты песен Мар’яна Хемара з польскай мовы.

Наталля Русецкая. Фота Сямёна Печанко.

Ліквідуе прабелы ў карціне свету

– Шалкевіч выступае ў Мінску з канцэртамі, збірае залы. У яго ёсць свая публіка, якая слухае яго ўжо дваццаць гадоў. Але тут ён трапіў на галоўную сцэну Рэспублікі. Гэта ж якая рэклама! Шалкевіч выконваў у спектаклі старыя песні, і я спадзявалася, што зала заспявае разам з ім. Але яны ўпершыню чулі іх! Забаўляльнае «Местачуовае кабарэ» ліквідуе сур'ёзныя прабелы ў карціне свету сталічных гледачоў.

Памылка піяру

– Гледачы, якія падзяліліся са мной уражаннямі пасля прэм'еры, адзначалі: Пінігін хацеў паказаць жыцце Заходняй Беларусі, але не зрабіў гэтага. Але я думаю, задача спектакля была ў іншым. Ён у стылізаваным выглядзе аднаўляе тое, што некалі існавала. Вось такія кабарэ і гучалі, так бавілі час у 30-я гады ХХ стагоддзя: у кавярнях з жонкамі (ці каханкамі) пасля працоўнага дня. «Местачковае кабарэ» — не «пра што», а, уласна, «што» было.

Усе ідуць пабачыць жыццё Заходняй Беларусі, а трапляюць не на лекцыю, а ў тэатр, дзе тая ж Заходняя Беларусь, толькі ў «жывых малюнках».

З чым ядуць «Местачковае кабарэ»

– «Местачковае кабарэ» — гэта ў першую чаргу знаёмства з творчасцю геніяльнага кабарэцяра Мар’яна Хемара. Польскаму слухачу ці гледачу ягонае імя добра вядомае, песні Хэмара і сёння гучаць па радыё, выкарыстоўваюцца ў кіно і тэатры. Беларускаму гледачу мы нанова адкрываем імя польскага сатырыка, знаёмім публіку з элементамі польскай культуры, прысутнай у 1930-я на землях Заходняй Беларусі. Мы не спрабуем даказаць, што гэта — беларускае. Але Беларусь знаходзіцца між Захадам і Усходам, і ў нашай культурнай парадыгме заўсёды суіснавалі элементы польскія, расейскія, яўрэйскія. Ад гэтага не трэба адмаўляцца. Гэта трэба ведаць і шанаваць. Як пісаў Пятро Бітэль, «шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця».

Гутарыў КХ

0
Чэсь / Адказаць
08.11.2012 / 14:40
скінуцца на помнік? а не здаецца пані Русецкай, что гэта кабарэ не бла-бла-бла што ў тэксце, а папросту падробка, сублімацыя і здзек з беларускага. тэатру ў тым ліку...
0
user / Адказаць
08.11.2012 / 15:00
Прыбярыце Шалкевіча з Белсата, бо ягоныя "гумарыстычныя перадачы" проста жахлівыя, ніразу ня смешныя. Такое адчуванне, што яны там грошы праз іх адмываюць.
0
Vital / Адказаць
08.11.2012 / 15:57
Беларусь не знаходзіцца паміж Захадам і Ўсходам, Беларусь знаходзіцца паміж Захадам і Расеяй, а гэта ўжо істотнае адрозненне.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру