9 лістапада надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер заходні ўмераны, ноччу ў асобных раёнах парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ў межах +2.+7°С, днём павысіцца да +4.+9°С.
Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём пачне слаба расці.

10 лістапада пад панаваннем поля павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў прахалоднай паветранай масе, надвор’е на большай частцы тэрыторыі палепшыцца. Будзе пераважна без ападкаў, і толькі ноччу па паўднёвым усходзе краіны, дзе захаваецца ўплыў малаактыўнага фронту, будуць ісці невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным 0.-5 ° С,

днём 1–6 цяпла; на паўднёва-захадзе краіны — +1.+5, днём паветра прагрэецца да +8°С.

У нядзелю, 11 лістапада, у начныя гадзіны ў асноўным захаваецца ўплыў поля павышанага атмасфернага ціску, днём з паўднёва-захаду Еўропы перамесціцца цёплы фронт. Ноччу па паўночным захадзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах — туман, ноччу і раніцай — слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 0 — -6°С, па захадзе будзе цяплей: +1.+5°С, днём — +2.+8°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?