Футбаліст «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі падпісаў рэкламны кантракт з кампаніяй «Procter&Gamble» і будзе рэкламаваць шампунь «Head&Shoulders».

Гэтая рэклама прызначана для жыхароў ЗША лацінаамерыканскага паходжання. Раней Месі ўжо здымаўся ў рэкламе «Head&Shoudlers» для краін Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.

Нагадаем, што Ліянэля Месі часта супрацьпастаўляюць Крыштыяну Раналду з мадрыдскага «Рэала»,
прычым партугальца часта папракаюць менавіта за рэкламу шампуню (праўда, іншай маркі — «Clear vita Abe»). Цяпер два знакамітыя футбалісты зраўняліся і па гэтым паказчыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?