Мемарандум аб абароне суверэнiтэта, iнiцыяваны Радай БНР, сёння быў ухвалены Палiтрадай АГП.
Пра гэта паведаміў кіраўнік партыі Анатоль Лябедзька.

У другой палове дня стала вядома, што да Мемарандума далучыўся таксама лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк. Пра гэта напісана на старонцы Рады БНР у Фэйсбуку.

3 лістапада ў Вільні прайшла сустрэча кіраўніцтва Рады БНР з лідарамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Вынікам сустрэчы стаў Мемарандум, дзе былі вызначаныя накірункі сумеснай дзейнасці.

Дакумент у Вільні падпісалі: Уладзімір Барадач (Аргкамітэт Рады нацыянальнага адраджэння), Вінцук Вячорка (Аргкамітэт «Беларускага Руху)», Аляксандр Дабравольскі (АГП), Мікола Дземідзенка («Малады Фронт»), Уладзімір Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі), Вольга Карач (грамадзянская кампанія «Наш Дом»), Аляксандр Мілінкевіч (Рух «За свабоду»), Станіслаў Шушкевіч (БСДГ), Аляксей Янукевіч (партыя БНФ), ад імя Рады БНР — Івонка Сурвіла.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?