Супрацоўнікі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску перакрылі нелегальны канал пастаўкі ў Беларусь аўтамабільных шын.

Як паведаміла прэс-служба КДК, падчас адпрацоўкі аператыўнай інфармацыі на адным са сталічных аўтарынкаў было канфіскавана прыблізна 2,5 тысячы аўтамабільных шын вядомых замежных вытворцаў.

Кошт затрыманай прадукцыі склаў больш за 3 мільярды рублёў.

Праверкай устаноўлена, што ў шэрагу выпадкаў шыны ўвозіліся на тэрыторыю Беларусі без дакументаў, што пацвярджаюць легальнасць іх набыцця, а таксама без сертыфікатаў, якія патрабуюцца заканадаўствам. Матэрыялы будуць накіраваны ў суд для разгляду пытання аб прыцягненні нядобрасумленных суб’ектаў гаспадарання да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?