19 снежня Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) мае намер правесці больш за 100 пікетаў па ўсёй краіне для інфармавання насельніцтва аб магчымай непразрыстай прыватызацыі буйных прадпрыемстваў.
Пра гэта 8 лістапада на брыфінгу паводле вынікаў пасяджэння палітсавета партыі заявіў яе лідар Анатоль Лябедзька.

«Мы маем намер падаць заяўкі на 115–120 пікетаў па ўсёй Беларусі пад дэвізам: «Выкралі выбары, каб прадаць краіну». Гэта ў некаторым сэнсе і працяг выбарчай тэматыкі. Мы не думаем, што той склад Палаты прадстаўнікоў, які прызначаны, а не абраны, будзе дабівацца таго, каб у краіне прайшла «народная прыватызацыя», — сказаў Лябедзька.

Ён адзначыў, што тэма прыватызацыі буйных прамысловых прадпрыемстваў зараз атрымлівае ўсё большую актуальнасць.
«І цяпер для нас супрацьстаянне „сейфавай прыватызацыі“ — адзін з галоўных прыярытэтаў», — заявіў Лябедзька.

Для АГП, адзначыў яе лідар, гэта яшчэ і ўспамін пра падзеі 19 снежня 2010 года, і частка інфармацыйнай кампаніі. «Мы хацелі б растлумачыць людзям, што зараз рэальна адбываецца ў краіне. Ёсць пагрозы прадпрыемствам, якія на сёння з’яўляюцца народнай уласнасцю», — лічыць палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?