«Прайшоў усяго толькі месяц і тыдзень пасьля візіту нунцыя, калі Міколу паабяцалі, што гэтая праблема будзе вырашана. Ён піша, што святар малады, але вельмі дасціпны і прыязны, нядаўна браў удзел у дыскусіі пра казіно на БТ», — апавяла жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Таксама Мікола напісаў, што камеру, у якой ён сядзеў са студзеня, паставілі на рамонт.

«Са столі там капала вада ад пачатку вясны. А цяпер стала слаямі адвальвацца пабелка. Мікола піша, што цяпер сядзіць з тым жа самым суседам у іншай камеры, безумоўна, у следчым корпусе, бо з "крытай" турмы пераводзіць не хочуць. Але са столі не капае, ды і падлога, як ва ўсіх камерах для турэмнага рэжыму, драўляная. У камеры, што на рамонце, яе таксама пасцеляць, як належыць, па правілах. Бо каменная падлога, як кажуць бывалыя людзі, істотна павялічвае імавернасць сухотаў і рэўматызму», — цытуе Марына Адамовіч ліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?