Расійскі Зьнешгандальбанк выкупіў кантрольны пакет акцый беларускага Слаўнафтабанку.

Расійскі Знешгандальбанк выкупіў кантрольны пакет акцый беларускага Славнафтабанка (50 працэнтаў плюс 1 акцыя). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе ЗАТ «Славнафтабанк».

У выніку дадатковай эмісіі акцый статутны фонд ЗАТ «Славнафтабанк» павялічыўся ў 2 разы да Br40,173 млрд. ($18,7 млн.), уласны капітал банка — да $50 млн. Аб’ём укладанняў Знешгандальбанка ў ЗАТ «Славнафтабанк» склаў $25 млн.

Адпаведныя змяненні і дапаўненні ў Статут былі прыняты агульным сходам акцыянераў банка 18 красавіка і зарэгістраваны Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 23 красавіка.

ЗАТ «Славнафтабанк» з’яўляецца універсальнай крэдытна‑фінансавай установай, што працуе на рынку банкаўскіх паслуг з 1996 года. Цяпер ЗАТ «Славнафтабанк» займае 7‑е месца ў рэйтынгу сярод 28 беларускіх банкаў. Буйнейшыя акцыянеры банка — канцэрн «Белнафтахім», расійскае ААТ «Славнафта‑Мегіённафтагаз», Мазырскі НПЗ і расійская нафтагазавая кампанія «Славнафта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?