24 красавіка актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін, Ўладзімер Ларын ды Віктар Падчыненкаў падалі заяўкі ў Гарадзенскі гарвыканкам с просьбай дазволіць ім правядзеньне сэрыі пікетаў 11 траўня 2007 года

Нагодай для праведзеньня акцыяй стала паседжаньне выязной навукова‑мэтадычнай рады пад кіраўніцтвам намесьніка міністра культуры Ўладзімера Грыдзюшкі. Нагадаем, што рада адобрыла пляны па зьнішчэньні цэлага кварталу старога гораду ў ахоўнай зоне. Тады ж было абвешчана пра пляны гарадзенскіх уладаў прадаць «ачышчаную» тэрыторыю айчынным ды расейским инвэстарам.

Заяўнікі акцыі падкрэсьліваюць, што гэтая ініцыятыва не зьяўляецца выключна партыйнай, а мае на мэце аб’яднаць высілкі ўсіх зацікаўленых у захаваньні гістарычнай спалдчыны Горадні бакоў.

Па словах Ю. Істоміна, месцы для правядзеньня мяркуемых пікетаў знаходзяцца ў непасрэднай блізіні ад будучых аб’ектаў зносу. У часе пікетаў будуць дэманстравацца плякаты і фотаздымкі гістарычных мясьцінаў Горадні, а таксама распачнецца збор подпісаў супраць руйнаваньня гістарычнага цэнтру места.

СП, паводле blog.grodno.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0