Увечары 8 лістапада моладзевыя актывісты кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» правялі палітычны перфоманс каля кінатэатра «Масква» на праспекце Пераможцаў.

Вось як пракаментаваў акцыю адзін з яе ўдзельнікаў:

— Падчас вайны, калі нямецкія акупанты вешалі падпольшчыкаў і партызан на слупах, то да іх целаў абавязкова прымацоўвалі таблічкі, на якіх было напісана, за што пакараны чалавек. Такім чынам яны спрабавалі запалохаць насельніцтва, душылі пратэстныя настроі.

Сённяшняя ўлада кіруецца той жа філасофіяй. Сутнасць гэтай філасофіі адлюстравана ў акцыі Zмены.

Каб трымаць у страху ўсю краіну, неабавязкова саджаць ўсіх пагалоўна.

Проста дастаткова пасадзіць самых дзёрзкіх, а потым па ТБ абвясціць іх маргіналамі, псеўдапатрыётам і «адмарозками»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?