Нацбанк падлічыў, колькі валюты набылі і прадалі беларусы ў кастрычніку 2012 года.

Як выявілася,

насельніцтва за месяц набыла ажно $901 мільён. Паколькі ў той жа час было прададзена $619,9 мільёна, сальда куплі валюты насельніцтвам склала $281,4 мільёна.

Юрасобы-нерэзідэнты скупілі на чыстай аснове яшчэ $98,1 мільёна, а вось юрасобы-рэзідэнты, наадварот, больш прадавалі валюту. Сальда куплі ў іх склала -$62,5 мільёна.

Такім чынам,

агульнае сальда куплі валюты за месяц на рынку склала $317 мільёнаў. Такая тэндэнцыя працягваецца трэці месяц запар.

Агулам жа на валютным рынку Беларусі з пачатку года было куплена на $635,9 мільёна больш, чым прададзена. Праўда, у статыстыку ўвайшло пагашэнне своп-абмену валюты з Кітаем на $1 мільярд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?