Як паведамляе агенцтва Казінфарм, цырымонія адбылася 9 лістапада ў межах візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Казахстан. Выступаючы на адкрыцці цэнтра, першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук падкрэсліў, што народы дзвюх краін «заўсёды вызначаліся дружалюбнымі і давернымі адносінамі». «Адкрыццё Цэнтра казахскай мовы, гісторыі і культуры ў маі гэтага года ў Мінску (Цэнтр казахскай мовы, гісторыі і культуры імя Абая адкрыты пры Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. — БелаПАН.) і, ужо сёння, стварэнне беларускага цэнтра ў Астане — гэта сімвалічна і лагічна», — заявіў Жук.

Гэты цэнтр, паводле слоў намесніка міністра, «дасць магчымасць казахстанскім студэнтам лепш пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, традыцыямі і звычаямі беларускага народа», а таксама будзе спрыяць збліжэнню, развіццю і ўмацаванню культурных і адукацыйных сувязяў паміж дзяржавамі.

Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам знаходзіцца з афіцыйным візітам у Казахстане 8–11 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?