Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа заявіў пра намер балатавацца на трэці тэрмін. Выбары ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне пройдуць у лютым 2013 года.

На думку большасці палітолагаў, дзейны кіраўнік дзяржавы мае ўсе шанцы быць пераабраным другі раз: яму супрацьстаіць досыць слабая і раздробленасць апазіцыя.

Карэа займае пасаду прэзідэнта з 2007 года. За апошнія 30 гадоў гэта першы кіраўнік дзяржавы, якому атрымалася пратрымацца на гэтай пасадзе даўжэй аднаго тэрміну.

Нагадаем, што ўлетку 2012 г. у Эквадор з афіцыйным візітам праз Кубу і Венесуэлу прыляталі Лукашэнкі. А потым узнік інцыдэнт з уцекачом Аляксандрам Баранковым, якога патрабавала выдачы Беларусь, урэшце ўлады Эквадора прынялі рашэнне не выдаваць беларуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?