Браты Клічко.

Браты Клічко.

Украінскі баксёр Уладзімір Клічко, малодшы брат таксама баксёра і палітыка, лідара партыі УДАР Віталя Клічко, атрымаў перамогу над палякам Марыюшам Вахам ў паядынку, які прайшоў у суботу ў нямецкім Гамбургу.

Суддзі прысудзілі перамогу Клічку аднагалосна па колькасці ачкоў: 120:107, 120:107, 119:109.

Да гэтага паядынку Вах, які агулам удзельнічаў у 27 баях, не прайграў ні разу.

Уладзімір Клічко ў свае 36 гадоў з'яўляецца чэмпіёнам свету па боксе сярод прафесіяналаў па версіях WBA, WBO, IBF і IBO.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?