МЭСІЯ НЯ ПРЫЙДЗЕ. Пра тролінг Зянона Пазьняка
Сытуацыя ў краіне пачала мяняцца. Зьявіліся новыя выклікі для
Але некаму трэба зацягнуць нас у багну пустых разборак.Пару тыдняў таму раптоўна пачаўся пазьнякоўскі тролінг у інтэрнэце. У Пазьняковых відэавыступах і тэкстах няма адказаў на пытаньні сучаснасьці, затое поўна агрэсіі ў адрас — не, не рэжыму, а іншых удзельнікаў барацьбы за свабоду ў краіне. Такі ў яго цяпер спосаб самасьцьверджаньня.
Я маўчаў. Бо лічыў, што нехта хоча вымусіць нас адбрэхвацца ад зьвязаных з падзеямі
Хаця маўчаць было цяжка.
«…Яны давалі ім грошы, вот і паявіліся і бяляцкія, і ўсе…»
Зянон Пазьняк, простая мова:
«Такі загавар супраць бацькаўшчыны, супраць нашай нацыі. Вот адкрыта вам плююць у вочы, ён жа адкрыта вам гаворыць. Вік — гэта ж не палітык, гэта ж, паўтараю, — разьведчык. Так вот гэта ўсё прывяло да таго, што яны стварылі сваю апазыцыю. Яны давалі ім грошы. Вот і паявіліся ўсе — і бяляцкія, і ўсе, вот праз гэта, усе ж ведаюць гэта».
БТ і СовБелка высока ацанілі інфармацыйны прарыў. Наагул З. Пазьняк ім падабаецца тым, што лае эўрапейскую і амэрыканскую дэмакратыю, што хоча «моцнай рукі» для Беларусі, што пярэчыць санкцыям супраць афіцыйнага Менску.Але напаклёпнічаць і зрабіць данос на палітычнага вязьня Алеся Бяляцкага, які нават ня можа адказаць, — гэта ўжо зусім
Бяляцкі «паявіўся» сам па сабе, незалежна ня толькі ад Віка, але і (страшна сказаць!) ад Пазьняка. І прынамсі з 1981 году вёў
Але Бяляцкі вінаваты перад Пазьняком. Тым, што ў 2011 годзе Бяляцкаму пагражалі й загадзя папярэджвалі, ён мог зьехаць зь Беларусі, але застаўся і сеў у турму. А Пазьняк — зьехаў.І можа дасхочу і бясьпечна бэсьціць тых, хто застаўся ў Беларусі, хто рабіў немагчымае, яднаў непаяднаных, цярпеў паразы, ішоў у турмы, памыляўся і прызнаваў памылкі, але зноў падымаўся.
Абразіўшы Бяляцкага, Зянон Станіслававіч апынуўся па той бок маралі. Па адзін бок з нашчадкамі Бэрыі й Цанавы.
Таемная апэрацыя АБСЭ
Рашуча не дае сп. Пазьняку спакою тэма грошай.
Чую ад яго, нібыта ў 1999–2000 годзе
Тут я не палемізую з Г.-Г. Вікам у (геа)палітычных пытаньнях. Хаця ў свой час шмат палемізаваў. Мяне цікавіць канкрэтная тэма. Бяру першакрыніцу. «Белорусская газета», 12 студзеня 2004 году.
«В 1999 г. Лукашенко подписал Стамбульские соглашения, в которых взял на себя обязательства диалога с оппозицией, обеспечения демократических выборов, свободы слова, прекращения давления на СМИ. Он все это подписал! ОБСЕ, решив, что подпись
Кожны, хто мае досьвед арганізацыйнай працы, разумее: гэта ж некалькігадовы бюджэт
Хутчэй за ўсё, у бюджэт быў закладзены і палёт у Стамбул дэлегацыі беларускай апазыцыі (і намесьнік Пазьняка Юры Беленькі лётаў за «Вікавы грошы»).
АБСЭ — міжнародная арганізацыя, куды ўваходзяць усе эўрапейскія краіны, амаль усе постсавецкія, ЗША і Канада. Стратэгічныя і бюджэтныя пытаньні адкрытыя для ўсіх
Радка «скупка беларускай апазыцыі» ў бюджэце аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі не было, бо не магло быць.Беларусь — сябра АБСЭ, натуральна, дакумэнты пра арганізацыю выкананьня стамбульскіх абавязкаў былі даведзеныя да яе дзяржаўных органаў, яны мусілі пад імі падпісацца і не перашкаджаць іх выкананьню, бо пад абавязкам дэмакратызацыі краіны падпісаўся сам Лукашэнка. Пра што і кажа Вік, падкрэсьліўшы, што Лукашэнка ня выканаў публічна ўзятых міжнародных абавязкаў.
Але нашто і чаму Пазьняк маніць? Трэба нагадаць, што з 1996 году ён у эміграцыі, г. зн. пра апісаныя падзеі мусіў браць інфармацыю зь нейкіх крыніцаў. Свае крыніцы ён публічна назваў, паўтараць ня буду. І яны яму спадабаліся дужа. Хіба ў нашай краіне яшчэ нехта, акрамя яго, можа быць верным Беларусі, кіравацца ідэямі й перакананьнямі, а не грашыма заежджых маніпулятараў? Ніхто!
Фактаў і доказаў ня трэба
Спадобіўся і я пачуць сваё прозьвішча.
«Сутнасьць у тым, што прадстаўнікі так званай „апазыцыі“. Якую стварыў Ганс Вік, зьнешне казалі пра дэмакратыю ды барацьбу з рэжымам, а на справе таемна сустракаліся з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі і перамаўляліся аб нікому не вядомых справах. Спатканьні адбываліся рэгулярна раз на месяц, на працягу года, у півярні „Ракаўскі бровар“ пад кантролем Ганса Віка, які меў на гэта ўзгадненьне ў КДБ. Таемнымі застольцамі з боку так званай „апазыцыі“ былі спадары Лябедзька, Калякін, Вячорка, Статкевіч, Гайдукевіч і — у якасьці экспэрта — Хадыка. Недзе напрыканцы 2000 году апазыцыя Ганса Віка была ўжо такім чынам згуртаваная, і ўладам, відаць, надакучыла бавіцца ў перамовы. Была дадзеная адмашка, і ўдзельнік перамоваў, „палатнік“ спадар Жушма, выступіў па БТ і з усьмешачкай заклаў увесь працэс. Такая вось камэдыя». (Зянон Пазьняк. Online на Радыё Свабода.)
І зноў няпраўду кажа Пазьняк. Я з розных прычынаў не люблю той бровар, быў у ім за ўсё жыцьцё чатыры разы і ўсе іх памятаю (нават гатункі піва). На жаль ці на шчасьце, я ніколі там ня быў ані зь Вікам, ані з рэжымнымі, ані на таемных перамовах. Ніякага Жушму ня ведаю, а толькі Сазонава, якога Лукашэнка быў вылучыў для нядоўгіх і цалкам публічных перамоваў з апазыцыяй пад эгідай АБСЭ, і на іх нават быў ухвалены дакумэнт пра доступ апазыцыі да дзяржаўных мэдыяў. Тут Лукашэнка перамовы спыніў і Сазонава адставіў.
Зрэшты, чаго я апраўдваюся? Можа, журналістам варта было папрасіць сп. Пазьняка там, дзе ён выстаўляе палітычныя абвінавачаньні, падаць доказы й крыніцы?
Хай бы заставалася легенда…
Ясна, што кантэкст падзеяў 1999–2000 гадоў значна важчэйшы. Гэта масавыя «Маршы Свабоды» і
Усё тое добра ўдакумэнтавана, удзельнікі падзеяў збольшага жывыя, таму журналістам і дасьледнікам варта заняцца сур’ёзным апісаньнем працэсаў у Беларусі на пераломе тысячагодзьдзяў, а ня слухаць прапагандысцкія байкі.
Шкада, што побач з Пазьняком не знайшлося чалавека, які параіў бы яму памаўчаць.Здавалася б, чалавек такога ўзроўню, такой біяграфіі, такіх заслугаў перад Беларусьсю можа і павінен сьцьвярджацца пазытыўна, не апускаючыся да паклёпаў, абразаў і тролінгу. Шкада, была б прыгожая легенда для моладзі.
А наагул ня трэба беларусам непамыльных «харызматычных лідэраў». Трэба ўсім браць на сябе адказнасьць, а не чакаць мэсію. Ня прыйдзе.