З’яўляюцца новыя падрабязнасці адстаўкі кіраўніка Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Дэвіда Пэтрэуса. Ён сышоў у адстаўку, прызнаўшыся, што здраджваў сваёй жонцы.

Як піша газета «Вашынгтон пост», у ФБР звярнулася жанчына, якую праз электронную пошту шантажавала каханка Пэтрэуса — ягоны асабісты біёграф Пола Бродвэл. Газета не паведамляе, ці жанчынай, што звярнулася ў ФБР, была жонка Пэтрэуса Холі. 60-гадовы Пэтрэус быў жанаты з дачкой начальніка прэстыжнай амерыканскай вайсковай акадэміі ў Вэст-Пойнце. Яны пражылі разам 37 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?