Нарвежскаму тэрарысту Андэрсу Брэйвіку, які ў жніўні быў прызнаны вінаватым у забойстве 77 чалавек і цяпер адбывае тэрмін у турме Іла, вярнулі магчымасць карыстацца наўтбукам.
Як заявіла прадстаўнік турмы Элен Б'ёрк, гэта не стала следствам скаргі, якую Брэйвік падаў у кіраўніцтва папраўчых устаноў Нарвегіі на гэтым тыдні. Брэйвік скардзіўся на тое, што вымушаны піць халодную каву, і што кайданкі занадта жорсткія. Калі яму забаранілі карыстацца наўтбукам, ад гумовых ручак ў яго балелі запясці.
Па словах Б'ёрк, выкарыстанне наўтбука будзе кантраляваць кіраўніцтва турмы.
Брэйвік таксама паскардзіўся на тое, што яму не дазволілі мець увільгатняльнік паветра ў камеры без вокнаў."Я моцна сумняваюся, што дзесьці ў Нарвегіі ёсць месцы зняволення, умовы ўтрымання ў якіх яшчэ горшыя", - напісаў Брэйвік у лісце на 27 старонках.
Акрамя таго, зняволены паскардзіўся на тое, што яму на сняданак падаюць занадта мала масла.