Вольная сатырычная інтэрнэт-энцыклапедыяlurkmore.to, артыкулы ў якой можа пісаць любы жадаючы, трапіла ў спіс забароненых у Расіі сайтаў.

Звычайна, у «чорны спіс» трапляюць рэсурсы, якія ўтрымліваюць дзіцячую парнаграфію, прапаганду суіцыду і наркотыкаў.

Стваральнікі сайта пакуль не ведаюць прычын, паводле якіх lurkmore забаранілі: зараз рыхтуюць адпаведны запыт, каб высветліць, які з матэрыялаў падпаў пад забарону (у такім выпадку артыкул можна выдаліць, пасля чаго з’яўляецца магчымасць вяртання сайта).

Lurkmore уяўляе з сябе энцыклапедыю «сучаснай культуры, фальклору і субкультур», выкананую ў іранічным, найчасцей — нават хамскім ключы.
Сярод іншага, на старонках сайта можна ўбачыць і артыкулы пра Пуціна, Мядзведзева, Лукашэнку і іншых дзеячоў сучаснай палітыкі, тыя артыкулы маюць востры, у нечым сатырычны характар.

Ёсць на Луркамор’і, як называюць сайт на слэнгу, і артыкулы на беларускую тэматыку, у тым ліку пра Зянона Пазняка, Мінск, Гродна, Беларусь і «змагароў». Усе гэтыя артыкулы таксама інакш як сатырычнымі не назавеш.

Напрыклад Дзмітрыя Мядзедзева на сайце апісваюць так: «другая галава арла на расійскім гербе, вядомы тэлевядучы, прамаўляцель ротам правільных словаў без справаў і рабіцель няправільных справаў без словаў, ½ вядомага камедыйнага дуэта, в.а. цара 2008–2012."

Пуціна на «Луркамор’і» называюць не інакш як Краб
(за вядомую фразу «я працую як раб на галерах), а пра погляды Пазняка пішуць наступнае: «З моманту ад’езда знаходзіцца ў перманентным апакаліптычным антаганізме з Бацькам, але, Бацька, хутчэй за ўсё, пра гэта ўжо забыў."

Супраць сайта часам заводзіліся крымінальныя справы па артыкуле за абразу, але ніколі да ліквідацыі рэсурса ці нават штрафаў гэта не прыводзіла. Зараз сайт працуе з заўважнымі перабоямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?