Фестываль ізраільскага кіно ўпершыню пройдзе ў Беларусі. Як чакаецца, ён адбудзецца восенню гэтага года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зееў Бен‑Ар’е.

Ён адзначыў, што плануецца паказаць лепшыя стужкі ізраільскага кінематографа, прычым дубліраваны яны будуць на беларускую мову. «Кінамастацтва — адзін з напрамкаў культуры Ізраіля, у якім быў зроблены прарыў. Апошнія 15‑10 гадоў адзначаны вялікімі дасягненнямі ў галіне кіно, з’явілася свая школа, цікавыя фільмы, якія з поспехам дэманструюцца на прэстыжных міжнародных фестывалях», — сказаў дыпламат.

Зееў Бен‑Ар’е высока ацаніў узровень супрацоўніцтва Беларусі і Ізраіля ў сферы культуры. Знамянальнай падзеяй 2006 года, паводле яго слоў, стала выданне зборніка апавяданняў вядомага ізраільскага пісьменніка Этгара Керэта»Кіроўца аўтобуса, які хацеў стать богам». Гэта быў першы ў гісторыі пераклад на беларускую мову кнігі, напісанай на іўрыце. Зборнік выклікаў вялікую цікавасць, таму ў планах пасольства на 2007 год — выпуск у свет яшчэ адной кнігі ізраільскай літаратуры на беларускай мове. Гэта будзе або зборнік твораў таксама вядомага пісьменніка Узі Вайля, або анталогія апавяданняў некалькіх ізраільскіх літаратараў. Перакладчыкам зноў выступіць Павел Касцюкевіч, які ўжо некалькі гадоў займаецца складаннем першага іўрыт‑беларускага слоўніка.

Дыпламат нагадаў, што кнігі яўрэйскіх выдавецтваў з Ізраіля былі шырока прадстаўлены ў Мінску ў рамках Мінскай міжнароднай выстаўкі‑кірмашу «Кнігі Беларусі‑2007». Дні яўрэйскай кнігі прайшлі таксама ў нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У іх прынялі ўдзел больш як 20 ізраільскіх выдавецтваў. ‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?