Новыя грошы будуць адрознівацца ад старых дадатковай абаронай ад падробак, наяўнасцю галаграмы і вадзяных знакаў з выявай Еўропы — персанажа грэцкай міфалогіі.Еўрапейскі цэнтральны банк і нацыянальныя банкі краін зоны еўра рыхтуюцца ўвесці ў абарачэнне другую серыю банкнот еўра.
Першая серыя спачатку будзе выкарыстоўвацца разам з новымі банкнотамі, але праз некаторы час перастане быць законным плацёжным сродкам. Першая банкнота новага ўзору наміналам €5 будзе афіцыйна прадстаўленая 10 студзеня 2013 года. У абарачэнні яна з’явіцца ў маі 2013 года.