Кампанія Xerox не плануе набываць дзяржаўную долю ў СТАА «МТС». Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Xerox у Беларусі Аляксандр Швец.

«Кампанія Xerox не збіраецца набываць дзяржаўную долю ў беларускім аператары сотавай сувязі. Якіх-небудзь перагавораў наконт гэтага мы не вядзём», — запэўніў кіраўнік прадстаўніцтва.

Прадстаўніцтва кампаніі Xerox у Беларусі было прадстаўлена 2 лістапада на прэзентацыі, прысвечанай продажу прыналежнай дзяржаве долі ў статутным фондзе СТАА «МТС».
У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі банкаўскіх структур (Белінвестбанка, Беларусбанка, БПБ-Ашчадбанка, Банка ЗГБ і інш.) і тэлекамунікацыйных кампаній — ЗП «Вэлком» і групы кампаній Turkcell, дэлегацыя якой была найбольш шматлікай.

Прэзентацыя была накіравана на пошук патэнцыяльных пакупнікоў долі беларускага аператара сотавай сувязі. Дзяржава плануе прадаць долю 51 працэнт статутнага фонду прадпрыемства мінімум за $1 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?