12.11.2012 / 14:39

Горкі: Знеслі памятную пліту Купалы, «бо каля яе выпівалі» 3

У Горках (Магілёўская вобласць) ля будынка акадэмічнай бібліятэкі знікла памятная пліта ў гонар Янкі Купалы.
Пра гэта паведамляе газета «Узгорак».

Прарэктар па навучальна-выхаваўчай і інфармацыйнай працы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Аляксандр Салянік лічыць, што помнік стаяў у няўдалым месцы: сюды прыходзілі выпіваць.

«Вырашана дэмантаваць пліту. Куды яе паставіць цяпер, мы не ведаем.
Прапанавалі выкладчыкам і студэнтам акадэміі пашукаць месца», — сказаў сп. Салянік. — «З іншага боку, у мяне ўвесь час пыталіся, чаму помнік Купалу ёсць, а іншым — няма».

Апошні раз Янка Купала наведаў Горкі 30 чэрвеня 1941 года, калі ехаў у эвакуацыю. Ён заклікаў эвакуяваць і бібліятэку. Да словаў пісьменніка не прыслухаліся. Калі ў Горкі ўварваліся фашысты, частку фондаў разрабавалі, а частку знішчылі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Алесь Беларус / Адказаць
12.11.2012 / 21:53
Хай бы алкашы ля iллiча на Незалежнасьцi збiралiся, мо тады i ёлупа прыбралi б?
0
П'янтос / Адказаць
12.11.2012 / 22:27
Хлопцы, бярэм бутэлькі і да Ленінаў - кожны ў сваім горадзе, Мо тады прыбяруць. А гэты рэктар прыкольны, ня ведае хто такі Купала для беларусаў. Пэўна маскаль якісьці, а і то сярод іх шмат пісьменных ведаюць пра яго. Як кажуць дзесяць процэнтаў нашых доцэнтаў гавораць не портфель, а партфель.
0
бульбавец / Адказаць
13.11.2012 / 17:15
«З іншага боку, у мяне ўвесь час пыталіся, чаму помнік Купалу ёсць, а іншым — няма» Саляник, а про Ленина у тебя не пытали? Чаму их целых 2 на территории одного отдельного Академ.городка, может прикупишь в Монголии третьего, там недавно демонтировали последний памятник "провадырю всех народов". Администрация Академии, редкие клоуны, делают мерзость (сносят памятники и разрушают дома связанные с титанами национальной культуры), а потом еще говорят разную чушь.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру