12.11.2012 / 15:10

Лукашэнка: Беларусь за кантрольны пакет акцый «Беларуськалія» сур’ёзна пагандлюецца 3

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што цана «Беларуськалія» можа падрасці пасля аднаўлення сусветнага рынку.
Такое меркаванне ён выказаў сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта міжнародных эканамічных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

«Цана вызначана. Сёння ўсе заходнікі кажуць: Лукашэнка правільна палічыў», — сказаў ён.

«Прапаноўвалі за $15 млрд. кампанію прыватызаваць, а я сказаў — $32 млрд. Сёння ўжо кажуць: рынак адновіцца, можна і за $36 млрд. Калі нехта за гэтыя грошы гатовы купіць 10–15%, 20%, але не кантрольны пакет акцый на сённяшні дзень, калі ласка, мы можам прадаць. За кантрольны пакет — мы сур’ёзна пагандлюемся», — сказаў ён.

«Гэта значыць, трэба заплаціць нармальныя грошы дзяржаве. Гэта ж не маё, што я за $15 млрд. прадаў, $5 млрд. у кішэню паклаў або з кімсьці падзяліў, гэта непрымальна для нас», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
liashkou_a / Адказаць
12.11.2012 / 15:14
Продаж кантрольнага пакету акцыяў "Беларуськалію" падобна на здачу нацыянальных інтарэсаў...
0
Кот / Адказаць
12.11.2012 / 18:32
На лубянке здымуць шчэ адзiн фiльмiк, гэтым разам пра сабыцiя 11 красавiка 2011 i клiенцiк пагадзiцца прадаць i ўсе 100 адсоткаў.
0
беларус / Адказаць
12.11.2012 / 19:49
Гэта табе не належыць, Саша. І не суй туды нос.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру