Адзін з лідараў егіпецкіх ісламістаў, прадстаўнік руху «Талібан» Мурган Салем аль-Гахары заклікаў разбурыць ідалы — піраміды і сфінкса, паведамляе Al-Arabia.

«Бог загадаў Мухамеду знішчыць ідалы. Мы павінны зрабіць гэта з усімі помнікамі, якія апанавалі Егіпет. Талібы ў Афганістане зрабілі тое, што даўно павінен быў зрабіць урад: яны разбурылі статуі Буды», — заявіў аль-Гахары.

Асуджаны пры былым прэзідэнце Хосні Мубараку аль-Гахары і яго паслядоўнікі неаднаразова заклікалі знішчыць усе старажытнаегіпецкія помнікі, якія нагадваюць ім пра ідалапаклонства.

Калі да ўлады ў Егіпце прыйшоў прадстаўнік «Братоў-мусульман» Махамед Мурсі, многія асцерагаліся, што ён прыслухаецца да іх парадаў. Аднак Мурсі, які называе сябе «прэзідэнтам ўсіх егіпцян», не змяніў культурную палітыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?