Сустрэча адбылася ў Вільні 3 лістапада і па выніках яе быў падпісаны мемарандум.
З боку Рады БНР у ёй бралі ўдзел старшыня Рады Івонка Сурвіла і яе намеснік Сяргей Навумчык, а таксама Мікола Пачкаеў. Пазней сп. Івонка Сурвіла пагадзілася адказаць на пытанні «Нашай Нівы»
«Наша Ніва»: Адкуль узнікла ідэя падобнай сустрэчы? Ці Рада БНР яе ініцыявала?
Івонка Сурвіла: Так, гэта была ініцыятыва Рады, мы даўно мелі намер спаткацца з лідарамі беларускіх партый і арганізацый. Паасобку сустракаемся рэгулярна, і ў Еўропе, і на амерыканскім кантыненце, а разам — бадай што ўпершыню. Праўда, у 2008 са шмат якімі лідарамі мы былі ў Страсбургу, дзе адзначаліся ўгодкі ўтварэння БНР, але тады нас усіх запрашаў Еўрапарламент.
Цяпер жа ініцыятарам выступіла Рада БНР. Як трапна выказаўся Уладзімір Колас, «беларусы сабралі беларусаў».
«НН»: Адзначаецца, што сустрэча адбывалася дзеля «выпрацоўкі захадаў у справе забеспячэння абароны незалежнасці Беларусі». Вы ўсё яшчэ бачыце тут пагрозы?
ІС:
Па нашых адчуваннях, пагроза не знікае, а павялічваецца. Мы хацелі высветліць,Мы разумеем, што апаненты рэжыму Лукашэнкі, розняцца, часам дыяметральна, але ў галоўным для лёсу Беларусі пытанні мы можам дасягнуць адзінства. Ну і нарэшце: што трэба рабіць, каб абараніць незалежнасць? Мы прапанавалі пэўныя падыходы, якія ў выніку дыскусіі, паправак і дапаўненняў аформіліся ў Мемарандум. Ён адкрыты да далучэння іншых палітычных партый і грамадскіх арганізацый.па-першае , ці падзяляюць лідары партый і грамадскіх арганізацый нашыя засцярогі, апа-другое , ці існуе ў іх нейкі супольны падыход у гэтай справе.
«НН»: Знайшлі паразуменне і з палкоўнікам Барадачом?
ІС:
Уладзімір Барадач выклаў сваё бачанне сітуацыі, і мы ўважліва яго выслухалі, як і ён нас. Як вы ведаеце, спадар Барадач падпісаў Мемарандум.
«НН»: Чаму на сустрэчы не было прадстаўнікоў «Гавары праўду» і «Справядлівага свету»?
ІС: З Уладзімірам Някляевым і Сяргем Калякіным я гутарыла асабіста. На жаль, яны не маглі прысутнічаць з паважных прычынаў. Фармат сустрэчы, які быў абумоўлены загадзя, — першыя асобы альбо сустаршыні. На гэта былі свае прычыны. Былі запрошаныя і Зянон Пазняк, і Андрэй Саннікаў, але таксама не маглі прыехаць. Мы хацелі бачыць і лідара хрысціянскіх дэмакратаў, і старшыню прафсаюзаў спадара Фядыніча, некаторых іншых лідараў. Я пэўная, што ўдзел іх усіх быў бы толькі на карысць. Усім ім будзе дасланы Мемарандум, да якога яны могуць далучыцца [пазней Зянон Пазняк, АГП, БХД далучыліся да мемарандума, Андрэй Саннікаў адмовіўся — НН].
«НН»: Ці магчыма, што Рада БНР стане пасярэднікам для вызначэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на наступных прэзідэнцкіх выбарах?
ІС: Мне цяжка адказаць, бо, з аднаго боку, пры Лукашэнку слова «выбары» — гэта нешта зусім іншае, што яно азначае ў цывілізаваным свеце.
Пры Лукашэнку не можа быць справядлівых выбараў.
«НН»: Ці цяжка было сабраць людзей розных поглядаў разам?
ІС: Ёсць справы, дзеля якіх людзі здольныя збірацца разам. У канцы
«НН»: Ці плануюцца падобныя сустрэчы ў будучыні?
ІС: Так, безумоўна.