«Советская Белоруссия» паведаміла пра выбух каля віцебскага абласнога ўпраўлення КДБ на пятай паласе.

«Советская Белоруссия» паведаміла пра выбух каля віцебскага абласнога ўпраўлення КДБ на пятай паласе.

Газета «Звязда» піша пра выбух у Віцебску на другой паласе.

Газета «Звязда» піша пра выбух у Віцебску на другой паласе.

«Советская Белоруссия» ў аўторкавым выпуску паведаміла пра выбух каля віцебскага абласнога ўпраўлення КДБ на пятай паласе. Кароценькі артыкул «Следчыя дзеянні працягваюцца» — гэта фактычна цытата з паведамлення прэс-службы КДБ.

Звяртае на сябе ўвагу памер тэксту — у лепшым выпадку 1/8 паласы. Нават паведамленне пра сутычкі на маршы нацыяналістаў у Польшчы ці не ўдвая большае.
Не кажучы ўжо пра тое, што суседняя паласа цалкам адведзеная нібыта «няўдачы аранжавых» ва Украіне і першы прысуд па справе на Балотнай у Маскве.

Газета «Звязда» піша пра выбух у Віцебску на другой паласе. Артыкул «выбух у Віцебску: пацярпелі вокны» таксама заснаваны на інфармацыі з КДБ, ён не нашмат большы, за паведамленне ў «СБ».

Можна здагадвацца, чаму цэнтральныя афіцыйныя выданні так скупа пішуць пра падобнае здарэнне.

Задзейнічаная правераная часам савецкая тэхналогія, калі ў падкрэсленым негатыве пра замежжа ўласныя праблемы проста хаваліся.

Аднак у шараговага чытача ад такой падачы матэрыялу можа скласціся ўражанне, што падрыў будынкаў КДБ — будзённая справа для нашай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?