13.11.2012 / 12:02

У Беларусі курыць кожны другі мужчына і кожная дзясятая жанчына 1

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Вольга Клаўсуць.

Дадзеныя выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця сведчаць пра тое, што на пачатак года доля курцоў ад агульнага насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэй склала ў цэлым па краіне 27%. Сярод мужчын доля прыхільнікаў курэння — 50,4%, сярод жанчын — 10,2%.

Па словах прадстаўніка Белстата, сярод рэгіёнаў краіны найбольшая ўдзельная вага курцоў ад агульнага насельніцтва адзначаны ў Мінску (29,1%), найменшая — у Мінскай і Гродзенскай абласцях (адпаведна 25,5% і 25,7%). У Віцебскай вобласці гэты паказчык складае 27,8%, у Магілёўскай — 27,6%, у Брэсцкай — 26,6%, у Гомельскай — 26,2%.

0
Polka / Адказаць
13.11.2012 / 15:11
Taкiя жa тaнныя цыгaрэты ў Бeлaрyci, штo грэx нe пaлiць…
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру