Пра гэта паведамілі ў Фрунзенскім РУУС сталіцы.

Раней паведамлялася пра больш чым 20 эпізодаў нападу гэтага чалавека на дзяўчат. Цяпер ён прызнаўся прыкладна ў 40 злачынствах, а з заявамі звярнуліся пакуль толькі 13 пацярпелых.

Узрост падазраванага — 24 гады. Гэты мінчук двойчы судзімы за злачынствы сэксуальнага характару. З яго слоў, ён «працаваў» у мікрараёнах Кунцаўшчына, Каменная Горка, Захад, Сухарава. Убачыўшы на вуліцы адзінокую дзяўчыну, накіроўваўся следам.

Для нападу падбіраў адасобленае месца: пад’езд, ліфт, пустку.
Выбраўшы момант, хапаў ахвяру, але пасля таго, як дзяўчына пачынала крычаць, супраціўляцца або клікаць на дапамогу, зламыснік збягаў.
«Хлопец прызнаўся, што аднойчы ён зайшоў у сваіх дзеяннях далей. Шакаваная дзяўчына не аказвала супраціву, і ён паспрабаваў згвалтаваць яе. Перашкодзіў зрабіць гэта позні мінак», — сказалі ў міліцыі.

Праваахоўнікі адзначаюць, што пра свае дзеянні ён распавядае досыць падрабязна, спыняючыся на абставінах і дэталях. Аднак той факт, што не ўсе ахвяры звярнуліся з заявай, можа дапамагчы яму сысці ад адказнасці.

Міліцыя заклікае ўсіх, хто стаў ахвярай гэтага чалавека, звярнуцца ў органы ўнутраных спраў.
«Усім гарантуецца канфідэнцыйнасць і максімальная карэктнасць», — падкрэслілі ў міліцыі.

Звяртацца можна па тэлефонах: (8–017) 252-58-96, (8044) -755-08-62.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?