У вёсцы Атрубак Докшыцкага раёна гарэў рэйсавы аўтобус «ПАЗ 4234». На момант пажару пасажыраў у ім не было, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Як растлумачылі ў МНС, аўтобус рухаўся па маршруце Докшыцы — Крыпулі. Меркаваная прычына ўзгарання — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі аўтобуса). «Пры спробе самастойнага тушэння пажару атрымаў далоняў 1-2-й ступені (5%) кіроўца, 1959 года нараджэння. Хуткая шпіталізавала яго ў Докшыцкую цэнтральную раённую бальніцу», — адзначылі ў міністэрстве.

У аўтобусе пашкоджаны маторны адсек і салон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?