Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ) Вольга Бартман 13 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Гэта прадугледжана праектам змяненняў і дапаўненняў у дэкрэт Лукашэнкі ад 17 снежня 2002 года № 28 «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў».

Забарону на курэнне плануецца ўвесці ва ўстановах грамадскага харчавання — кавярнях, барах і рэстаранах, а таксама іншых установах сферы абслугоўвання і, магчыма, гатэльнага бізнэсу.
Акрамя таго, мяркуецца ўпаўнаважыць мясцовыя ўлады ўводзіць абмежаванні на курэнне на іншых тэрыторыях.
Як паведаміла Бартман, плануецца абмежаваць месцы продажу тытунёвых вырабаў.
Прапануецца прадаваць іх у спецыялізаваных крамах ці спецыялізаваных секцыях крам, якія знаходзяцца як мага далей ад уваходу. Самаабслугоўванне ў такіх секцыях не дапускаецца. Калі плошча крамы невялікая і няма магчымасці арганізаваць асобную ад уваходу секцыю з тытунёвымі вырабамі, прадавец можа па патрабаванні пакупніка прад’явіць яму спіс прадукцыі.
Размяшчэнне цыгарэт над касамі з’яўляецца схаванай рэкламай, адзначыла прадстаўнік РЦГЭіГЗ.

Паводле яе слоў, мяркуецца таксама павышаць кошт тытунёвых вырабаў. Чакаецца, што новаўвядзенні будуць прыняты ў 2013 ці 2014 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?