Чыжоўскі рынак і мінскі хлебазавод № 1 выставілі на продаж як маёмасныя комплексы.

Аб’явы аб правядзенні 29 снежня адпаведных конкурсаў размешчаны на сайце Мінгарвыканкама.

Пачатковая цана продажу Чыжоўскага рынку складае больш за 8,8 млрд рублёў. Умовай рэалізацыі з’яўляецца паэтапнае будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу, распрацоўка архітэктурнага праекта якога павінна завяршыцца да 1 сакавіка 2014 года.

Хлебазавод № 1 Мінска прадаецца за Br125, 6 млрд.

Сярод умоў продажу — забудова існуючай пляцоўкі па вуліцах Ракаўскай і Віцебскай паводле Канцэпцыі рэканструкцыі, развіцця і функцыянальнага выкарыстання аб’ектаў нерухомасці і тэрыторыі гістарычнага цэнтра горада з укладаннем інвестыцый у суме, эквівалентнай не менш як $ 13 млн. на працягу трох гадоў з даты падпісання дамовы куплі-продажу. Акрамя таго, новы ўласнік абавязаны захаваць на працягу двух гадоў дзве фірменныя крамы прадпрыемства, арэндныя адносіны на памяшканні з КУП «Мінскхлебпрам». Павінна быць пагашана і крэдыторская запазычанасць, якая ўтварылася на момант падпісання акта прыёму-перадачы. Вытворчая магутнасць хлебазавода складае каля 70 т хлебабулачных вырабаў у суткі, зараз тут працуе 521 чалавек.

Апошні дзень прыёму заяў на ўдзел у конкурсах — 13 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?