«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі спынена супрацьпраўная дзейнасць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Андрэя Гайдукова, які займаўся паводле задання замежнай разведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару»,
— паведамілі БелаПАН у Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

«Згаданы грамадзянін затрыманы супрацоўнікамі КДБ у момант закладкі тайніка са звесткамі, што цікавяць замежныя спецслужбы», — сказаў начальнік ЦІГС Аляксандр Антановіч.

У дачыненні да Гайдукова распачата справа на падставе ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці),

«праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў, скіраваных на выяўленне іншых эпізодаў яго супрацьпраўнай дзейнасці». Затрыманы змешчаны ў СІЗА КДБ.

22-гадовы Андрэй Гайдукоў працуе аператарам на наваполацкім «Нафтане».

«Сам Гайдукоў з Наваполацка, але быў затрыманы ў Віцебску. У той жа дзень затрымалі ў Полацку яшчэ аднаго актывіста БХД — Ілью Багданава. Аднак Багданаў хутка быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе, і з яго ўзята падпіска аб неабвяшчэнні тайны следства. Гайдукоў жа адразу быў адпраўлены ў Мінск, у следчы ізалятар КДБ. 11 лістапада ён туды прыбыў, 12 лістапада яго сябар і маці перадалі яму перадачу».

Артыкул 356 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі згодна з часткай 1 і аж да смяротнай кары — згодна з часткай 2 (здрада дзяржаве, звязаная з забойствам).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?