Добры дзень, шаноўная рэдакцыя! Хачу паведаміць вам пра чарговы факт абмежавання па прынцыпу мовы. Я спрабаваў праз інтэрнэт замовіць карту ў Прыёрбанку. Але пасля запаўнення адпаведнай формы на старонцы банка з'яўляецца патрабаванне, каб гэты працэс адбываўся толькі па-руску. Напісаў ім наступны ліст з патрабаваннем выправіць сітуацыю.

Атрымаў наступны адказ на рускай мове:

"Уважаемый Всеволод Павлович!

Благодарим Вас за то, что Вы вносите предложения по улучшению качества обслуживания клиентов и организации работы банка.

Качественное обслуживание физических лиц – один из основных принципов работы «Приорбанк» ОАО.

Каждое обращение Клиента о работе банка, тщательно анализируется с целью устранения недостатков в работе. С Вашим обращением были ознакомлены все заинтересованные подразделения банка и предоставленная информация обязательно будет учтена при организации дальнейшей деятельности".

Вось і ўсё, а беларуская мова не з'явілася і перспектывы ў яе пашырэнні ў дадзеным банку не праглядаецца. Можа хтосьці з вашых карэспандэнтаў захоча папрацаваць з дадзенай тэмай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?