Мушэнка. Даўгінаўская воласць. Гаспадар Н. унёс у хату кадушку ад капусты і загадаў жонцы, каб яна наварыла вады і выпарыла яе. Неўзабаве ў кадушку ўлез сын Н. і там начаў гуляць. Гаспадыня заварыўшы вады і не паглядзеўшы, ці няма там чаго, чабыхнула варатак у кадзь і… зварыла хлопца.

«НН». № 44. 1912.

Прарвацца ў NATO не ўдалося. 20–21 лістапада ў Празе адбудзецца саміт NATO. Але ўсё выглядае так, што беларускі кіраўнік не ўбачыць ані Прагі, ані «Шкоды» (пра сваё жаданне наведаць гэтае мерапрыемства Лукашэнка паведаміў у звароце да чэшскага пасольства). МЗС Чэхіі схіляецца да рашэння адмовіць Аляксандру Лукашэнку ва ўязной візе.

«НН». № 42. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?