Генеральны дырэктар ЗП «Velcom» Міхаіл Батранец пакінуў кампанію.

Роля гендырэктара дадаткова ўскладзена на галоўнага выканаўчага дырэктара ЗП «Velcom» Гельмута Дуза, які і раней выконваў асноўныя кіраўніцкія функцыі.

«Міхаіл Батранец аказаў значную падтрымку ў працэсе інтэграцыі працэсаў буйной беларускай кампаніі з прынцыпамі і нормамі міжнароднай кампаніі. Без яго ўдзелу ЗП „Velcom“ не змагло б дасягнуць статусу, які маецца ў кампаніі сёння», — адзначыў Гельмут Дуз.

Акрамя таго, з 1 снежня кіраўніцтва маркетынгавым сектарам кампаніі пяройдзе да намесніка генеральнага дырэктара па продажах і абаненцкім абслугоўванні Роберта Даш’яна. Цяперашні намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Марцін Ліпаўц пакіне кампанію і працягне сваю кар’еру ў балгарскім сотавым аператары Mobiltel на пасадзе камерцыйнага дырэктара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?