Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 лістапада ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і ў першай палове дня пераважна па паўднёвай палове туман, месцамі слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 3°С, пры праясненнях да мінус 5°С,

максімальная днём плюс 1–6°С.

У Мінску 15 лістапада воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі па горадзе слабы туман і галалёд. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — мінус 2°С, максімальная днём плюс 2–4°С.

16–17 лістапада ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Месцамі туман, ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд. Вецер заходні з пераходам на паўднёвы 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 3°С, максімальная днём плюс 1–6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?