14.11.2012 / 14:14

Cука-любоў: Як зрабіць з байцовага сабакі найлепшага сябра чалавека 6

Дзяўчаты з менскай амстаф-каманды, не вагаючыся, ратуюць пітбулям ды амстафам жыццё.

Што ты зробіш, пабачыўшы на вуліцы бяздомнага байцовага сабаку, які можа перакусіць палку таўшчынёю з тваю руку? Дзяўчаты з менскай амстаф-каманды, не вагаючыся, ратуюць пітбулям ды амстафам жыццё і на ўласным прыкладзе даказваюць, што шкодных парод не бывае, а бываюць дрэнныя гаспадары.

«Тыя ж ёркі і спаніэлі кусаюць людзей часцей»

Людміла, каардынатарка менскай амстаф-каманды, спускае свайго амерыканскага стафардшырскага тэр’ера Сімбу з павадка. Яна раіць падрыхтавацца да сустрэчы і папярэджвае, што мне можа не спадабацца. Але асабліва падрыхтавацца я не паспяваю: мяне прыціскаюць да дзвярэй і аблізваюць з ног да галавы. Можна лічыць, што паказальнае знаёмства адбылося.

Людміла рэзка загадвае «небяспечнаму» байцоваму сабаку Сімбу сесці побач, і той ужо праз секунду сядзіць па стойцы смірна, згубіўшы цікавасць да ўсяго, акрамя гаспадыні і моманту, калі яна дазволіць яму разняволіцца.
Праз колькі хвілін, праверыўшы вытрымку сабакі, Людміла шчыра хваліць яго і адпускае гуляць з мячыкам. А мы пераходзім да расповеду пра тых, хто ў вольны час ратуе жывёлін, на якіх іншыя даўно павесілі цэтлік «машыны для забойства».
Менская амстаф-каманда існуе тры гады. Пачыналася ўсё з валанцёрскіх форумаў у нэце, дзе бяздомным катам і сабакам знаходзілі новых гаспадароў. Каманда стварылася з людзей, якія не мелі кіналагічнай адукацыі, але мелі багаты досвед узаемадзеяння з сабакамі байцовых парод.
Пасля да іх далучыліся кінолагі і проста неабыякавыя людзі. Праз тры гады існавання аснову каманды складаюць восем дзяўчат. Але паўнавартаснымі ўдзельнікамі сваёй «стаі» яны лічаць усіх, хто не лянуецца і не баіцца дапамагаць: ежай, лекамі, перапостам інфы ці хаця б званком пра тое, што дзесьці заўважаны бяздомны пітбуль.

Людміла цэніць дапамогу, бо глядзіць на рэчы рэалістычна:

«Калі бяздомнай аўчарцы або ратвейлеру хаця б паесці дадуць, то ў нашых пародаў шанцаў амаль няма. Максімальная “дапамога” ад большасці людзей — выклікаць міліцыю і ні ў якім разе не падыходзіць да сабакі. Хоць насамрэч тыя ж ёркі і спаніэлі кусаюць людзей часцей».

Так званыя байцовыя пароды цяпер даволі рэдкія, але размах дзейнасці каманды ўражвае: за час свайго існавання каманда адшукала, вылечыла, адукавала і ўладкавала ў новыя сем’і больш за 150 жывёлін, а вялікую колькасць гаспадароў таксама навучыла правільна даглядаць і выхоўваць сваіх сабак.

«Нашы баі — гэта малалеткі, якія нацкавалі двух сабак ды назіраюць»

Да амстаф-каманды трапляюць сабакі з усёй Беларусі. Часцяком дапамагчы ім больш няма каму. Паводле гісторый Людмілы можна здымаць хорары або драмы ў стылі «Белага Біма, Чорнага вуха».

Аднаму са шчанюкоў амстаф-каманды былы ўладар нажніцамі адрэзаў вушы, каб сабака выглядаў страшнейшым. Пітбуля Рагнара прывезлі аж з Магілёва з парваным горлам: шчанюк мог удзельнічаць у сабачых баях, але хіба толькі ў якасці гарматнага мяса.
«У якіх баях?» — адчуўшы смак сенсацыі, пытаю я.

«Баі забароненыя, — рэзка адказвае Людміла, але прызнаецца, што да ўдзельніц каманды даходзяць чуткі пра забароненую забаўку ў Беларусі, ды хутка выпраўляецца. — Бой гэта — ўдзельнікі, агароджаны рынг, суддзя, які кантралюе бойку, абмежаваны час. А нашы баі — гэта малалеткі, якія нацкавалі двух сабак ды назіраюць, як яны дубасяцца».

Яшчэ адзін сабака чакаў, пакуль людзі патэлефануюць амстаф-камандзе два дні — увесь гэты час ён быў прывязаны да слупа. У намордніку жывёліна не магла нават папіць вады. Усе гэтыя героі былі вылечаныя і ўжо знайшлі сабе новых гаспадароў. У гэты ж час адна з апошніх знаходак амстаф-каманды — Фарта — яшчэ змагаецца за ўласнае жыццё: на менскай кальцавой дзяўчына на пятай «бэсе» збіла яе і працягнула за машынай больш за сотню метраў. Праверыўшы, ці не памяла машыну, дзеўка паехала далей, пакінуўшы сабаку на дарозе са шматлікімі пераломамі ды біркай на ашыйніку з подпісам «не кусаюсь, знаю команды, ищу хозяина».

Працяг гісторыі чытайце па гэтай спасылцы.

0
Юра / Адказаць
14.11.2012 / 14:40
Калі мілае шчаня каго-небудзь загрызе ці пакалечыць, найбольш верагодна дзіцяці, мы будзем чуць: 1) Сабакі лепш людзей, таму сабачае жыццё каштоўней за чалавечае. А калі вы гэтага не разумееце вы вычварэнец, вар'ят і нечалавек. 2) Няма чаго правакаваць сабаку 3) Мой <мянушка сабаку> нікога не кусае, не ведаю як так адбылося, дзіця паводзіла сабе няправільна ... Не месца такім сабакам і іх аматарам у горадзе.
0
12345 / Адказаць
14.11.2012 / 14:52
Не дай бог встретить такого "безобидного" без поводка и намордника на улице. Люди заводящие таких собак однозначно имеют психические отклонения.
0
личное мнение / Адказаць
14.11.2012 / 16:59
А люди, издевающиеся над животными всякими способами( и дети в том числе), не имеют психических отклонений?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру