Кампанія Nestle адклікае з продажу какава Nesquik, вырабленае на заводах у ЗША, з-за магчымай наяўнасці ў ім сальманелы. Пра гэта паведамляецца на сайце Расспажыўнагляду па Пецярбургу.Зараз работнікі службы "прымаюць захады па выяўленні названай прадукцыі» ў расійскіх крамах.
Шакаладны парашок быў выраблены ў пачатку кастрычніка 2012 года і прыдатны да кастрычніка 2014 года.
У асноўным выраблены ў ЗША Nesquik прадаецца ў самой краіне, аднак ён мог трапіць і на расійскі рынак.