Паміж дамамі 8 і 10 застаўся ўчастак, дзе асфальт не паклалі.

Паміж дамамі 8 і 10 застаўся ўчастак, дзе асфальт не паклалі.

Жыхары аднаго з дамоў у завулку Казлова атрымалі адказ на зварот наконт пакладзенага ў лужыны асфальту.

Нагадаем, што 17 кастрычніка тут праводзіўся рамонт дарогі проста падчас дажджу. Гэта выклікала абурэнне мясцовых жыхароў. Фотаздымкі рамонту шырока разышліся ў прэсе.

Жыхарка аднаго з дамоў Хрысціна Вітушка напісала тады звароты ў КДК, адміністрацыю Лукашэнкі, мясцовым уладам. Па яе словах, неўзабаве адусюль прыйшлі стандартныя адказы, што яе запыт накіроўваецца ў адміністрацыю Партызанскага раёна. А нядаўна прыйшоў адказ і адтуль. Ёй паведамілі, што на 23 лістапада прызначана праверка стану дарожнага пакрыцця.

Цяпер у дварах завулка Казлова рабочых няма, але ўражанне, што рамонт тут скончаны, не складваецца. Напрыклад, паміж дамамі 8 і 10 застаўся ўчастак, дзе асфальт не паклалі. Напэўна, на той момант тут стаяў чыйсьці аўтамабіль. Насупраць уваходу ў будынак упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці ў асфальце зеўрае вялікая дзірка. На вуліцы Даўгабродскай, дзе нядаўна скончыўся рамонт, можна пабачыць паміж дамамі штабелі пліткі і будаўнічы друз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?