Паводле інфармацыі агенцтва «Бізнес-навіны», беларускія дзяржаўныя аблігацыі аб’ёмам $100 мільёнаў набыў «Беларусбанк», 99% акцый якога належыць дзяржаве.

Нагадаем, 12 лістапада міністэрства фінансаў ажыццявіла выпуск валютных аблігацый з тэрмінам звароту 3,5 года пад 7,5% гадавых.

Месяц таму яшчэ $100 мільёнаў дзяржаве пазычыў «Банк БелВЭБ». Тады грошы былі ўзятыя на тры гады, таксама пад 7,5% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?