Нацыянальны аэрапорт Мінск пачаў аказваць online паслугу па візавай падтрымцы і браніраванню атэляў у Беларусі праз афіцыйны сайт.
«Пакуль сэрвіс працуе ў тэставым рэжыме, але паступова набірае папулярнасць сярод авіяпадарожнікаў», —канстатавалі спецыялісты. Яны ўдакладнілі, што карыстальнікі могуць у любы час сутак забраніраваць нумар у адным з беларускіх атэляў. Для гэтага на афіцыйным сайце аэрапорта ва ўкладцы
Пакуль сэрвіс арыентаваны на рускамоўных карыстальнікаў.
Як адзначыла начальнік аддзела турызму Нацыянальнага аэрапорта Мінск Вольга Макаранка, яшчэ рана рабіць вывады аб эфектыўнасці online браніравання і як гэта паслуга будзе развівацца далей. Разам з тым яна паведаміла, што пасажыры ўжо актыўна карыстаюцца сэрвісам.
У
У будучым авіяпасажыры змогуць скарыстацца новымі online паслугамі, сярод якіх пошук і браніраванне авіябілетаў, online і Skype рэгістрацыя на рэйсы.
Нацыянальны аэрапорт Мінск уваходзіць у Міжнародную асацыяцыю аэрапортаў і Асацыяцыю аэрапортаў грамадзянскай авіяцыі краін СНД. Ён мае