«Палац» да свайго
Паводле яго слоў, адзін дыск — «Кола грукатала» — з’яўляецца пятым па ліку альбомам гурту. У яго ўвайшлі 10 песень, над якімі працавалі амаль 10 гадоў.
Большасць з іх належыць аўтарству Хаменкі, але ўсе яны звязаны з беларускімі легендамі і паданнямі.«Для нас гэта крыніца натхнення. Мы перакананыя ў тым, што трэба браць тэмы, звязаныя з беларускай гісторыяй, і на іх аснове ствараць аўтарскія тэксты. Інакш
Кожная з песень альбома прысвечана пэўнаму святу ці падзеі.Загалоўная песня «Кола грукатала» звязана з Сёмухай, «Прыляцела ластаўка» — са святам Пятра і Паўла, «Праважала маці сына» Хаменка напісаў паводле згадкі пра песню, якую спявалі касінеры Кастуся Каліноўскага. У альбоме таксама ёсць дзве новыя версіі старых хітоў — «Русалкі» і «Страла».
Другі дыск можна назвацьЯны запісалі музычную прытчусайд-праектам (праект, у якім удзельнічае адзін ці некалькі чалавек, ужо вядомыя па іншых праектах) удзельнікаў гурту.
Ён даследаваў казку і ўсё, што звязана з яе сюжэтам, на працягу васьмі гадоў. «Гэтая казка можа быць яркай ілюстрацыяй таго, які беларус на самой справе, з усімі яго праблемамі, комплексамі і страхамі», — адзначыў музыкант.
«Яе вельмі зручна слухаць у дарозе. Да таго ж яна дае гэтулькі сэнсаў і прачытанняў, што выклікае разважанні і спрэчкі», — лічыць лідар «Палаца».Хаменка папярэдзіў, што казка разлічана на аўдыторыю пасля
10-гадовага ўзросту, і параіў паслухаць яе найперш дарослым.