Намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін, як і чакалася, змяніў Ху Цзіньтао на пасадзе генеральнага сакратара Камуністычнай партыі.

На развітанне Ху перасцярог таварышаў па партыі ад карупцыі, якая «можа аказацца для партыі смяротнай і нават выклікаць крах партыі і дзяржавы».

Колькасць членаў Пастаяннага камітэта палітбюро — найвышэйшага органа ЦК КПК, як і прадказвалі назіральнікі, скарацілася з дзевяці да сямі.

Новыя лідары выйшлі да з’езда ў парадку старшынства, і адразу пасля абвяшчэння пра абранне Сі Цзіньпіна на пасаду генеральнага сакратара кампартыі яе новы лідар выступіў з прамовай.

У сваім выступе, які ў прамым эфіры транслявалі кітайскае дзяржаўнае тэлебачанне і міжнародныя СМІ, Сі Цзіньпін сказаў: «Мы будзем рабіць усё магчымае, каб апраўдаць ваш давер і выканаць нашу місію».

Упершыню ў гісторыі з’ездаў КПК, адзначаюць назіральнікі, лідар абыйшоўся ў сваёй прамове без цытат з Мао Цзэдуна і спачатку згадаў народ, а партыю — ужо ў другую чаргу.

«Унутры партыі застаецца шмат праблем, якія мы павінны неадкладна вырашыць. У першую чаргу гэта карупцыя. Мы прыкладзем усе намаганні, каб выкараніць яе. Уся партыя павінна пастаянна заставацца ў поўнай баявой гатоўнасці», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?